Чукотка прапанавала Лукашэнку здабываць золата

Падчас візіту губернатара Чукоцкай аўтаномнай акругі РФ у Мінск Аляксандр Лукашэнка атрымаў прапанову паўдзельнічаць у распрацоўцы залатых радовішчаў на паўвостраве.

“Мы паказалі і абмеркавалі карту свабодных участкаў з неразмеркаванага фонду нетраў, якія могуць быць цікавымі для распрацоўкі беларускімі кампаніямі. Аляксандру Грыгор’евічу карту перадалі, спадзяёмся, будзе водгук”, – сказаў намеснік губернатара – начальнік Дэпартамента эканомікі і інвестыцый Чукоцкай аўтаномнай акругі Расіі Антон Ярэмчук, перадае “Беларусь-1”.

Як удакладнілі на тэлеканале, гаворка ідзе пра залатыя руднікі.

Губернатар Чукоцкай аўтаномнай акругі Уладзіслаў Кузняцоў наведаў Мінск тыдзень таму.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!