Беларуска паехала ў санаторый «Радон» і заплаціла 4500 рублёў за два тыдні ў аднамесным нумары – больш за $100 у дзень. У душавой адыходзіць герметык, стыкі з’едзеныя чорным налётам, у пакоі разыходзяцца сценавыя панэлі, а аскепкі пліткі на балконе гуляюць пад нагамі. Фота і відэа з нумара дзяўчына апублікавала ў Threads. За паркоўку, аквазону, трэнажорную залу і патрэбныя аздараўленчыя сеансы даводзіцца даплачваць.
Асабліва жудасна выглядае плітка на балконе. У каментарыях дзяўчына прызнаецца, што пасля здымкі гэтага відэа не адважвалася на яго выходзіць.
Што, акрамя нумара, уваходзіла ў цану? Базавыя працэдуры і харчаванне, ад якога ў дзяўчыны, як яна сцвярджае, запаліўся жоўцевы пузыр. Шведскага стала тут няма: меню заказное і, паводле слоў аўтаркі, «вельмі беднае».
Некалькі сняданкаў дзяўчына паказала на фота: лустачка хлеба, палоска чырвонай рыбы і кавалачак масла.
«Калі прыйсці а 8:30, спачатку дадуць халодныя закускі, а астатняга трэба чакаць. Той, хто затрымаўся на працэдуры, есць астылае». Ежа, піша дзяўчына, была то занадта тлустай, то зусім без солі.
«Бутэрброд – гэта моцна, вядома. Нібыта нават карова не лізала», – здзіўляюцца каментатары.
Здраўніца «Радон» знаходзіцца ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. У каментарыях пішуць, што за супастаўныя грошы можна ўчатырох злятаць у Турцыю на «ўсё ўключана».
«Мда, што зробіш, давядзецца зноў і зноў ехаць у сваю Італію) За гэтыя грошы, што прапануе суровы беларускі сэрвіс, дзякуй, не трэба», – іранізуюць адны. «Барані Божа, за такія грошы паехаць у гэта», — жахаюцца іншыя.