Цела зніклага пенсіянера знайшлі ў рацэ пад Мікашэвічамі

Цела мужчыны знайшлі ў рацэ Случ Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Паведамленне пра яго знікненне паступіла 4 верасня каля 17:10.

Работнікі МНС знайшлі мужчыну ў вадзе каля Мікашэвічаў і дасталі з ракі. Загінулым аказаўся пенсіянер 1956 года нараджэння, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!