Цела замежніка знойдзена каля мяжы з Латвіяй у Верхнядзвінскім раёне

У Верхнядзвінскім раёне Беларусі каля мяжы з Латвіяй знойдзена цела замежнага грамадзяніна. Яго знайшлі 14 лістапада беларускія памежнікі, паведамілі ў СК.

“Дакументы, сродкі сувязі і асабістыя рэчы загінулай падчас агляду выяўленыя не былі. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза, правядзенне якой даручана УДКСЭ па Віцебскай вобласці”, – гаворыцца ў паведамленні.

Следчы камітэт пачаў праверку па факце смерці чалавека.