Фото: gerhard-schroeder.de
Былы канцлер ФРГ Герхард Шродэр знайшоў новую працу ў Расіі.
Агульны сход удзельнікаў ТАА «Гиперглобус» прызначыў Герхарда Шродэра членам назіральнага савета кампаніі. «Гиперглобус» кіруе сеткай гіпермаркетаў Globus у РФ.
У назіральным савеце Шродэр будзе суправаджаць стратэгічнае развіццё сеткі. Уладальнік ТАА «Гиперглобус» і акцыянер глабальнай Globus Holding GmbH & Co Томас Брух патлумачыў, што шматгадовы досвед былога канцлера ў палітычным і эканамічным жыцці Расіі дазволіць кампаніі прытрымлівацца «арыентаванага на дыялог падыходу» і знаходзіць канструктыўныя рашэнні ў цяперашніх умовах, паведамляе РБК.
У студзені 2025 года ТАА «Гиперглобус» выйшла са складу нямецкай Globus Holding. Сетка кіруе гіпермаркетамі самаабслугоўвання ў Цэнтральнай федэральнай акрузе — на канец 2025 года ў Расіі працавалі 22 гандлёвыя пункты ў васьмі рэгіёнах.