Игорь Сутырко. Источник фото: spring96.org
Мінскі гарадскі суд 19 лістапада асудзіў былога супрацоўніка КДБ Ігара Сутырку, які мае беларускае і польскае грамадзянства, на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», яго абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» паводле артыкула 356 КК.
Акрамя таго, 39-гадоваму палітвязню прызначылі штраф у памеры 22 тысяч рублёў.
Сутырку затрымалі 10 красавіка 2026 года, калі ён прыехаў у Беларусь пасля некалькіх гадоў жыцця ў Польшчы. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, раней мужчына працаваў у беларускім КДБ, аднак каля 10 гадоў таму звольніўся з ведамства. Пасля звальнення, прыкладна ў 2014 годзе, ён заняўся праграмаваннем.