Фото: Unsplash.com
35-гадовая жанчына, якая працавала бухгалтарам у адной з дзяржаўных арганізацый Астраўца, апынулася ў цэнтры крымінальнага расследавання.
Паводле версіі міліцыі, яна спусціла ў казіно 100 тыс. рублёў дзяржаўных сродкаў. Жанчына пералічвала грошы сабе на картку, а затым рабіла стаўкі ў казіно. Пералічэнні яна маскіравала пад закупкі гаспадарчых тавараў і аплату паслуг, уносячы ілжывыя звесткі ў справаздачныя дакументы. Акрамя таго, частку наяўнасці, якая паступала, не праводзіла па касе, а залічвала на свой рахунак.