Буданаў заявіў, што завяршэнне вайны да 1 студзеня стала б «проста цудам»

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што завяршэнне вайны да 1 студзеня 2027 года стала б «проста цудам», аднак украінскі бок мае намер працаваць над дасягненнем гэтай мэты.

Пра гэта ён сказаў, адказваючы на пытанне карэспандэнткі 24 Канала з просьбай пракаментаваць паведамленні СМІ пра тое, што адміністрацыя ЗША нібыта разлічвае дамагчыся завяршэння вайны да пачатку 2027 года.

«Дык а хто ж не хоча? Скажыце, ці ёсць у свеце чалавек, які не хоча? Я такіх не ведаю. Ці рэалістычна гэта? Ну, залежыць ад многіх фактараў. Будзем працаваць над тым, каб, магчыма, усё адбылося, хоць гэта будзе проста цуд», – заявіў кіраўнік Офіса.