БРЦ: прадпрыемствы расійскага ВПК атрымалі беларускія станкі на 1 млн долараў

Беларускі расследавальніцкі цэнтр пры дапамозе ініцыятывы «Рабочы Рух» і падтрымцы «Кіберпартызан» апублікаваў расследаванне аб пастаўках беларускіх станкоў прадпрыемствам расійскага ваенна-прамысловага комплексу.

Абсталяванне пастаўляў гандлёвы дом “Беларускія станкі”, зарэгістраваны ў Смаленску. Фірма пазіцыянуе сябе як дылер дзевяці беларускіх станкабудаўнічых прадпрыемстваў.

Дакументы, атрыманыя расследавальнікамі, паказваюць, што толькі ў другой палове 2025 года Гандлёваму дому паступалі плацяжы ад 20 прадпрыемстваў расійскага ваенна-прамысловага комплексу. За гэты час яны пералічылі дылеру 79,3 млн расійскіх рублёў — каля 988 тыс. долараў.

Найбуйнейшым кліентам фірмы аказаўся вытворца стралковай зброі «Завод імя В. А. Дзегцярова». Акрамя таго, абсталяванне атрымлівалі онцэрн «Калашнікаў» і ЛОМА.

Якія менавіта тавары пастаўляліся, расследавальнікам устанавіць не дуалося.

Разам з тым, аўтары матэрыял выявілі арбітражныя разбіральніцтвы з удзелам “Беларускіх станкоў”, з якіх вынікае, што кампанія таксама пастаўляла станкі нямецкай вытворчасці расійскім прадпрыемствам ВПК.

Расследавальнікі таксама ўстанавілі, што як мінімум адну адзінку абородування еўрапейскай вытворчасці “Беларускім станкам” паставіла кампанія «ТрэйдСэрвісГруп», зарэгістраваная ў Віцебску.

Расійскі ГД «Беларускія станкі» і беларускую «ТрэйдСэрвісГруп» звязваюць агульныя ўладальнікі. Адзін з іх — Сяргей Лабацевіч, дзеючы беларускі футбольны суддзя. У другой палове 2000-х ён працаваў на віцебскім станкабудаўнічым заводзе «Вістан». Яго партнёр па бізнесе Сяргей Фадзееў таксама звязаны з футболам: у 2005 годзе ён правёў сезон за ФК «Орша» ў другім дывізіёне чэмпіянату Беларусі.

Цалкам расследаванне можна прачытаць тут.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!