Больш за 80 чалавек загінулі або зніклі без вестак пры расійскім удары па Камышавасе

У выніку ўдараў Расіі па сяле Камышаваха ў Запарожскай вобласці загінулі 33 чалавекі. Яшчэ больш за 50 могуць знаходзіцца пад заваламі. Такія даныя агучыў Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі з канцлерам ФРГ Фрыдрыхам Мерцам 3 лістапада.

Сярод загінулых — два ратавальнікі і чацвёра паліцэйскіх.

Расія нанесла масіраваны ўдар авіябомбамі па Камышавасе 2 лістапада. Першы ўдар быў нанесены па школе, дзе раздавалі гуманітарную дапамогу. Пасля гэтага яшчэ дзевяць авіябомбаў былі скінутыя на сховішча.

Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца другія суткі.