Больш за 11 тысяч замежнікаў загінулі, ваюючы за Расію супраць Украіны

Больш за 11 тыс. замежных грамадзян загінулі, ваюючы за Расію супраць Украіны. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на даныя Расстата, якія былі прадастаўленыя агенцтву “Кіберпартызанамі” і Silent Crow.

Інфармацыя атрыманая з базы даных, якая змяшчае запісы пра больш як 11 млн смерцяў. Як піша агенцтва, усяго за пяць гадоў вайны ў РФ зарэгістравана каля 400 тыс. смерцяў, звязаных з вайной. У тым ліку 11 335 запісаў датычацца асоб, якія нарадзіліся за межамі РФ або мелі замежнае грамадзянства. Сярод іх – прадстаўнікі 100 дзяржаў.

Найбольшая колькасць загінулых замежнікаў прыпадае на 2025 год. Тады ў РФ дзейнічалі паўночнакарэйскія вайскоўцы.