Фото: БМЗ
Беларускі металургічны завод зноў сутыкнуўся з падзеннем цэн на металапракат у Расіі. На гэтым фоне ён спрабуе накіраваць экспарт у іншыя краіны СНД.
“У III квартале цэны былі на дастатковым узроўні, каб забяспечыць нам невялікі прыбытак, але ўжо ў кастрычніку цэны на рынку нашага асноўнага партнёра — Расійскай Федэрацыі — зноў пайшлі на спад. У гэтых умовах БМЗ трымае вектар, у першую чаргу, на дыверсіфікацыю экспарту. Мы прымаем меры, каб максімальна засцерагчы сябе. Сёння вектар экспарту ў нас накіраваны ў краіны СНД, дзе мы бачым больш маржынальныя і выгадныя рынкі. Акрамя гэтага, прапрацоўваем шэраг напрамкаў рэалізацыі прадукцыі ў краіны далёкага замежжа. З улікам перабудовы гэтых працэсаў мы плануем выйсці на больш эфектыўную і рытмічную працу”, – расказаў гендырэктар завода Аляксандр Саковіч.
Паводле яго слоў, у студзені-кастрычніку гэтага года БМЗ выплавіў больш за 1,2 млн т сталі і вырабіў больш за 1,1 млн т пракату.