“БелДжы” плануе выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Завод “БелДжы” плануе ў гэтым годзе выпусціць 10 тыс. электрамабіляў і гібрыдаў. Пра гэта ў інтэрв’ю SB.by расказаў генеральны дырэктар прадпрыемства Генадзь Свідзерскі.

“У планах завода на 2026 год намечана вытворчасць якраз 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў. Плануецца вырабляць тры мадэлі — Geely EX5, Geely EX2, а таксама гібрыд BELGEE X80 PHEV. Продажы гэтых аўтамабіляў пераўзышлі нашы чаканні. Калі за ўвесь мінулы год мы прадалі ўсяго тысячу такіх машын, то ў гэтым годзе — ужо больш за тры тысячы аўтамабіляў”, — сказаў ён.

Агульны аб’ём вытворчасці на гэты год плануецца на ўзроўні 90 тыс. машын. Такі ж паказчык быў дасягнуты ў мінулым годзе.

Усяго з моманту запуску завода ўжо выраблена больш за 400 тыс. машын, пры гэтым больш за 100 тыс. з іх былі прададзеныя ў Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!