“БелДжы” пачаў продажы новага BelGee X50+

Новы аўтамабіль BelGee X50+ стаў даступны ў дылерскіх цэнтрах “БелДжы”.

Мадэль прапануецца ў трох камплектацыях:

  • Comfort каштуе 61,9 тыс. рублёў,
  • Luxury — 64,9 тыс. рублёў,
  • Flagship — 71,9 тыс. рублёў.

Аўтамабіль мае 1,5-літровы 4-цыліндравы рухавік магутнасцю 174 к.с., 7-ступенчатую АКПП.

Пры здачы ў трейд-ін аўтамабіляў Geely або BelGee цана навінкі зніжаецца на 4 тыс. рублёў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!