“Белавія” паведаміла пра затрымкі і адмену рэйсаў

“Белавія” з-за складаных надворных умоў вымушана карэктаваць расклад. Сёння быў закрыты маскоўскі аэрапорт Шарамецьева. Зараз прыпыненая работа аэрапорта Гомеля.

“Пасажырам адмененых рэйсаў B2 987 і В2 992 Мінск–Шарамецьева–Мінск заменены білеты на больш позні вылет або прапанаваны вылет у аэрапорт Унукава”, — гаворыцца ў паведамленні.

Сёння ў Маскву запланаваны наступныя рэйсы:

  • З Мінска ў Шарамецьева: у 13.20, у 19.55.
  • З Шарамецьева ў Мінск: 15.40, 22.15.
  • З Мінска ў Дамадзедава: 17.35. Назад — у 12.50, у 19.55.
  • З Мінска ва Унукава: 14.50. Назад — 17.15

“Калі вы хочаце вярнуць білеты на адмененыя рэйсы ў/з Шарамецьева, вам неабходна звярнуцца па месцы аплаты.

Пасажырам, якія планавалі сёння палёты ў/з гомельскага аэрапорта, прапанаваны іншыя варыянты: перанос рэйса на іншую дату, вяртанне кошту білета або вылет праз Мінск (будзе арганізаваны аўтобусны трансфер «аэрапорт Гомель — аэрапорт Мінск»)”, — дадалі ў авіякампаніі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!