“Белавія” адновіць палёты ў маскоўскі аэрапорт Жукоўскі

“Белавія” зноў пачне лётаць у аэрапорт Жукоўскі, размешчаны ў Маскоўскай вобласці. Рэйсы з Мінска адновяць з 30 кастрычніка. Яны будуць выконвацца штодня.

Расклад:

  • Вылет з Мінска ў 13:15, прыбыццё ў Маскву – у 14:45
  • Вылет з Масквы – у 15:35, прыбыццё ў Мінск – у 17:05

Для выканання палётаў будзе выкарыстоўвацца самалёт Embraer-195.

“Белавія” лятала ў Жукоўскі ў 2016-20 гадах. З часу пандэміі палёты ў гэты аэрапорт не выконваліся.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!