«Белавія» зноў пачала лётаць з Мінска ў аэрапорт «Жукоўскі» ў Маскоўскай вобласці. Першы рэйс адбыўся 30 кастрычніка. Авіякампанія не лётала ў гэты аэрапорт шэсць гадоў. Пасля прызямлення самалёт сустрэлі воднай аркай.