«Белавія» аднаўляе чартарныя рэйсы ў Катар у студзені

Авіякампанія «Белавія» абвясціла пра аднаўленне чартарных рэйсаў у Катар.

«Белавія» пачне лётаць з Мінска ў Доху і назад з 29 студзеня 2027 года. Вылеты будуць ажыццяўляцца кожныя 10-11 начэй.

Купіць білет на рэйс можна толькі ў складзе тура. Кансалідатарам выступае тураператар «Інтэрсіці».