Иллюстративное фото reform.news
Швецыя заключыла з Венгрыяй пагадненне аб прадстаўніцтве па візавых пытаннях. Цяпер грамадзяне Беларусі змогуць падаваць заявы на атрыманне кароткатэрміновых шэнгенскіх віз у Швецыю праз пасольства Венгрыі ў Мінску. Пра гэта паведаміла пасольства Швецыі ў Беларусі.
Гаворка ідзе пра візы тыпу C, якія дазваляюць знаходзіцца ў краінах Шэнгенскай зоны да 90 дзён на працягу любога 180-дзённага перыяду. Інфармацыя пра парадак падачы дакументаў размешчаная на сайце пасольства Венгрыі.
Заявы на атрыманне шведскіх віз тыпу D працягне прымаць пасольства Швецыі ў Маскве. Такія візы, у прыватнасці, прызначаныя для дыпламатаў і заяўнікаў, якія страцілі від на жыхарства.
Шведскае пасольства ў Маскве таксама працягне праводзіць сумоўі, збіраць біяметрычныя даныя і ажыццяўляць пашпартны кантроль. Гэтыя працэдуры будуць даступныя два дні на тыдзень — па панядзелках і аўторках.