Беларускія зенітчыкі прыступілі да актыўнай фазы вучэння на расійскім палігоне

Беларускія вайскоўцы войскаў СПА прыступілі да актыўнай фазы вучэння, якое праходзіць на расійскім палігоне.

Як паведамілі ў Мінабароны, яны заступілі на баявое дзяжурства па СПА.

“У ходзе падрыхтоўкі вайскоўцы праверылі гатоўнасць радыёлакацыйных станцый, пускавых установак і сродкаў сувязі. Дзяжурныя змены гатовыя да неадкладнага рэагавання на змены паветранай абстаноўкі”, – гаворыцца ў паведамленні.

Наперадзе – практычныя стрэльбы. Умовы ў Беларусі не дазваляюць правесці стрэльбы з ЗРК, таму на працягу гадоў беларускія вайскоўцы выконваюць іх на палігоне Ашулук.

Вучэнне з сіламі СПА праводзіцца з 25 жніўня па 10 верасня.

Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!