Фото: Олег Некало, «Ваяр»
У войскі сувязі Узброеных сіл Беларусі перадалі некалькі дзясяткаў новых і мадэрнізаваных сродкаў і комплексаў сувязі. Тэхніка паступіць на ўзбраенне злучэнняў і воінскіх часцей, паведамляюць ў Міністэрстве абароны.
У цырымоніі перадачы ўзялі ўдзел намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл па баявым кіраванні Вадзім Раманіў і начальнік упраўлення сувязі Генштаба палкоўнік Павел Прасол.
Паводле слоў Раманіва, у найбліжэйшай перспектыве плануецца нарошчваць аб’ёмы вытворчасці тэхнікі сувязі.
«Тэхніка, якая сёння была выдадзена ў войскі, мае здымны модульны прынцып пабудовы асноўнага абсталявання. Гэтае абсталяванне можа здымацца непасрэдна з кунга, усталёўвацца на пэўныя аб’екты, у тым ліку мясцовай інфраструктуры. Гэта патрабаванне, якое прад’яўляе нам рэальнасць.
Яшчэ адна з асаблівасцяў — гэта ўдзел на канчатковым этапе мантажу абсталявання непасрэдна таго асабовага складу, які ў далейшым будзе эксплуатаваць гэты сродак сувязі. Гэта павысіць эфектыўнасць эксплуатацыі тэхнікі», — расказаў ён.