Фото: Артём Берестень, «Ваяр»
Вайскоўцы Узброеных сіл Беларусі адправіліся ў Расію для ўдзелу ў вучэннях АДКБ, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
На адным з расійскіх палігонаў пройдуць камандна-штабныя вучэнні з воінскімі кантынгентамі Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2026», а таксама спецыяльныя вучэнні «Пошук-2026» з сіламі і сродкамі разведкі і «Эшалон-2026» па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні.