Фото: Минобороны
Беларускія танкісты прайшлі навучанне ў Расіі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.
Як вынікае з паведамлення, навучанне будавалася вакол танкаў Т-72Б3, якія маюць аналагічны комплекс кіравання агнём з беларускай мадэрнізацыяй Т-72БМ2. Нядаўна айчынная армія атрымала новую партыю мадэрнізаваных у Беларусі танкаў.
Адзначаецца, што навучанне праводзілі расійскія інструктары, якія ўдзельнічалі ў вайне супраць Украіны.