Фото: ГПК
Грамадзянін Кітая спрабаваў увезці ў Беларусь запчасткі да беспілотнікаў. У дачыненні да яго распачата адміністрацыйная справа, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
9 кастрычніка ў пункце пропуску «Брузгі» на польска-беларускай мяжы быў затрыманы грамадзянін Кітая. Беларускія памежнікі знайшлі ў яго аўтамабілі пульт кіравання, батарэю і лопасці да беспілотніка.
Усе прадметы былі канфіскаваныя. У дачыненні да замежніка распачата адміністрацыйная справа па ч. 1 арт. 18.38 КаАП за ўвоз беспілотнікаў у Беларусь. Яму пагражае штраф да 1350 рублёў.