Беларускія мытнікі спынілі ўвоз аўтазапчастак з Польшчы на 385 тысяч рублёў

Польскі перавозчык спрабаваў пазбегнуць выплаты каля 90 тысяч беларускіх рублёў мытных плацяжоў, схаваўшы сярод заяўленага грузу партыю аўтазапчастак. Парушэнне выявілі брэсцкія мытнікі ў пункце пропуску «Казловічы» на польска-беларускай мяжы.

Згодна з дакументамі, у грузавіку перавозіліся прамысловая і бытавая хімія. Аднак падчас дагляду мытнікі знайшлі яшчэ 250 адзінак аўтазапчастак коштам 385 тысяч рублёў, паведамляе ДМК.

Такім чынам перавозчык спрабаваў зэканоміць каля 90 тысяч рублёў мытных плацяжоў.

Распачаты адміністрацыйны працэс паводле арт. 15.5 КаАП. Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф да 30% кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК