Фото: ГТК
Беларускія мытнікі спынілі на мяжы з Расіяй грузавы фургон з прычэпам. У ім знаходзіліся тавары, якія “мелі намер незаконна ўвезці ў Беларусь”.
Усяго было канфіскавана 13 тыс. адзінак адзення, абутку, дзіцячых цацак, тканін, кухонных прыбораў і інш.
Кіроўца не змог прад’явіць суправаджальныя дакументы на тавар. Пачаты адміністрацыйны працэс.