Беларускія і расійскія памежнікі абмеркавалі бяспеку мяжы

У Махачкале адбылася калегія Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы. Дэлегацыі ўзначалілі кіраўнікі памежных службаў Беларусі і Расіі Канстанцін Моластаў і Уладзімір Кулішоў.

Як паведамілі ў ДПК, абмяркоўвалася ўзгодненая памежная палітыка Беларусі і Расіі, забеспячэнне памежнай бяспекі і ўзаемадзеянне памежных службаў. Таксама разглядалася ўдасканаленне інфраструктуры дзяржаўнай мяжы і тэхнічнай аснашчанасці падраздзяленняў, рэалізацыя праграмы развіцця памежнай бяспекі СД на 2023-2027 гады.

Па выніках калегіі былі прынятыя рашэнні, якія “дазволяць павысіць узровень аператыўнага рэагавання памежных службаў Беларусі і Расіі на пагрозы памежнай бяспецы”. Падпісана пастанова Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы «Аб забеспячэнні памежнай бяспекі на знешняй мяжы і прыгранічнай тэрыторыі Саюзнай дзяржавы ў 2027 годзе».

Фота: ДПК