Photo by KAL VISUALS on Unsplash
Сёння ноччу беларускі правайдар хостынгу і воблачных тэхналогій ActiveCloud падвергся сур’ёзнай кібератацы.
Як паведамілі ў кампаніі, фіксаваліся парушэнні ў працы абароненага воблачнага хостынгу ў Беларусі, паштовага сэрвісу ў Беларусі і Расіі, а таксама сайта ActiveCloud.
У сувязі з атакай таксама былі недаступныя каналы сувязі з падтрымкай кампаніі, уключаючы чаты, тэлефанію і тыкетную сістэму.
Кампанія працуе над ліквідацыяй наступстваў атакі.