Фото: Минэкономики
Беларускі бізнес, чые тавары пацярпелі ад атак Украіны на склады Wildberries у Расіі, атрымае падтрымку па спецыяльным алгарытме «зыходзячы са спецыфікі тавараў».
Гэтае пытанне абмяркоўвалася сёння на сустрэчы з суб’ектамі гаспадарання ў Міністэрстве эканомікі.
«Па выніках абмеркавання і наступнай прапрацоўкі гэтага пытання ўрад сумесна з ТАА «ІМВБРБ» выпрацаваў падыходы па мерах падтрымкі беларускага бізнесу», — паведамляе прэс-служба Мінэканомікі.
Прадаўцы змогуць звярнуцца ў ТАА «ІМВБРБ» па падтрымку «з улікам выпрацаванага ўрадам алгарытму ў індывідуальным парадку зыходзячы са спецыфікі тавараў, якія рэалізуюцца».
Нагадаем, Украіна пачала масава наносіць удары беспілотнікамі па складах Wildberries у Расіі з ліпеня. Многія буйныя склады згарэлі разам з таварамі, якія там захоўваліся.