Беларускі аўтарынак скараціўся ў верасні пасля рэкорднага жніўня

У Беларусі за верасень было прададзена 9,7 тыс. новых аўтамабіляў. Пра гэта паведамілі ў БАА. У параўнанні з рэкордным жніўнем аб’ём рынку скараціўся на 5%.

Разам з тым продажы значна перавышаюць аб’ёмы леташняга верасня. Яны выраслі на 72%.

«Вераснёўскае зніжэнне варта разглядаць як карэкцыю пасля моцнага жнівеньскага выніку, а не як разварот рынкавага трэнду. Нягледзячы на зніжэнне да папярэдняга месяца, аб’ём продажаў застаецца высокім і значна перавышае паказчыкі верасня мінулага года», — адзначылі ў БАА.

Асаблівасцю верасня таксама стала зніжэнне продажаў электрамабіляў у параўнанні са жніўнем на 13% да 3,3 тыс. машын. У БАА звязваюць такую дынаміку з вычарпаннем квот на бяспошлінны ўвоз электрамабіляў. Разам з тым рэалізацыю электрамабіляў будуць падтрымліваць іншыя льготы: вызваленне ад ПДВ і паніжаны утылізацыйны збор.

Лідарам рынку ў верасні засталася мадэль BelGee X50+. За месяц было прададзена амаль 2 тыс. аўтамабіляў. Гэтая мадэль захоўвае лідарства трэці месяц запар.

У сегменце электрамабіляў лідыруе Geely EX2. За месяц было прададзена амаль 1000 аўтамабіляў.