Фото: ГТК
Мытнікі выявілі наяўныя ў пасылцы з Германіі, адпраўленай грамадзянцы Беларусі.
Пасылку даглядалі ў пункце мытнага афармлення «Мінская пошта». У мытнай дэкларацыі адпраўнік указаў касметыку, адзенне і прадукты харчавання. Мытнікі звярнулі ўвагу на нетаварны выгляд каробкі з цукеркамі. Каробку ўскрылі і выявілі ўнутры 4 тысячы еўра, паведамляе ДМК.
Пачаты адміністрацыйны працэс. Грошы вынятыя да рашэння суда.
ДМК нагадвае, што перасылаць у пасылках любую суму наяўных у любой валюце забаронена.