Фото: ГТК
Супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні канфіскавалі буйную партыю тавараў, прывезеных з Расіі.
Усяго ў грузавіку Iveco знаходзілася больш за 47 тыс. адзінак адзення, аўтазапчастак, музычнага абсталявання і іншых вырабаў. Машыну спынілі пры правядзенні спецмерапрыемства.
У кіроўцы беларускага перавозчыка не было дакументаў на тавар, у тым ліку тых, што пацвярджаюць іх мытнае афармленне пры ўвозе ў ЕАЭС. Кошт тавараў ацэнены ў суму больш за 1 млн рублёў.
Распачаты адміністрацыйны працэс.
Апошнім часам ДМК рэгулярна дае справаздачу аб перахопе партый падобных тавараў, якія ўвозяцца ў Беларусь з Расіі.