Беларуская чыгунка закупіла сотню вагонаў у асіповіцкага завода

Беларуская чыгунка сёлета закупляе 100 новых вагонаў у ЗАТ «Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання».

У студзені-жніўні ўжо пастаўлена 43 вагоны-платформы. Да канца года чыгунка павінна атрымаць яшчэ 42 вагоны-платформы і 15 крытых вагонаў.

“Дадзены рухомы састаў Беларускай чыгункі запатрабаваны грузаадпраўшчыкамі для перавозкі шырокай наменклатуры грузаў, такіх як будаўнічыя матэрыялы, сельскагаспадарчая тэхніка, прадукцыя папяровай прамысловасці, прадукты харчавання і зборныя грузы”, – адзначылі ў прэс-цэнтры чыгункі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!