“Беларусбанк” зніжае стаўкі па крэдытах на нерухомасць

“Беларусбанк” вырашыў знізіць стаўкі па некаторых крэдытах на нерухомасць і ўвесці льготныя перыяды.

Як паведамілі ў прэс-службе банка, цяпер стаўка па крэдыце “Іпатэка Экспрэс” у першыя 24 месяцы складзе 12% гадавых, а пасля – 14,4% гадавых. Цяпер стаўка па крэдыце – 15,4% гадавых.

Крэдыт “Буддом”, які выдаецца на ўзвядзенне (набыццё) домакамплекта, дома для сезоннага і часовага пражывання (дачы, садовага доміка), а таксама бізнес-апартаментаў, з 19 кастрычніка можна аформіць на тэрмін да 15 гадоў. Стаўка па ім – 14,4% гадавых. Тэрмін крэдыту павялічаны на тры гады, адначасова яго максімальную суму павялічылі на 100 тыс. рублёў да 300 тыс. рублёў.