Фото: Reform.by
Крэдыт «Беларусбанка» можна аформіць пры пакупках на маркетплэйсе Wildberries.
Як паведамілі ў прэс-службе банка, сума крэдыту складае ад 200 рублёў да 50 тыс. рублёў. Тэрмін — да пяці гадоў. Стаўка — 17,05% — 17,65% гадавых.
«Каб скарыстацца крэдытам, трэба дадаць тавар у кошык як звычайна, а на этапе аплаты выбраць «Крэдыт ад Беларусбанка».
Далей для ўхвалення крэдыту неабходна аўтарызавацца праз Міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі (МСІ) і запоўніць заяўку.
Рашэнне аб выдачы крэдыту прымаецца на працягу некалькіх хвілін, пра што кліенту прыйдзе СМС-паведамленне з клікабельнай спасылкай для дыстанцыйнага падпісання крэдытнага дагавора», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Пасля падпісання дагавора грошы пералічваюцца маркетплэйсу. У банку папярэдзілі, што калі пакупнік вырашыць адмовіцца ад тавару, то выдача крэдытных сродкаў на рахунак маркетплэйса не ажыццяўляецца.