Суд Маскоўскага раёна Мінска завочна асудзіў Юрыя Белавусава на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Завочны суд адбыўся 19 лістапада.
Белавусаў прызнаны вінаватым паводле артыкула аб удзеле ва ўзброеным фарміраванні ва ўзброеным канфлікце або ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы. Паводле такога артыкула звычайна судзяць беларусаў, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Расіі на баку Украіны.