Фото: lubelska.policja.gov.pl
У Польшчы затрымалі грамадзяніна Беларусі, якога паўгода шукалі для адбыцця пакарання за сексуальнае злачынства.
34-гадовага беларуса затрымалі ў Ніжняй Сілезіі. Ён знаходзіўся ў вышуку з лютага 2026 года, паведамляе паліцыя.
Раней польскі суд прысудзіў яго да 2,5 года пазбаўлення волі за сексуальныя злачынствы ў дачыненні да непаўналетніх ва ўзросце да 15 гадоў. У 2024 годзе ён уступіў у палавую сувязь з непаўналетняй. Таксама ў чэрвені 2024 года ў Любліне ён прымусіў іншую непаўналетнюю да здзяйснення сексуальных дзеянняў і запатрабаваў даслаць яму відэазапіс.