Фото: vsat.lrv.lt
Беларус на выездзе з Літвы паказаў памежнікам фальшывае вадзіцельскае пасведчанне. Яго затрымалі, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.
35-гадовы грамадзянін Беларусі перасякаў літоўска-беларускую мяжу ў пункце пропуску «Мядзінінкай» на аўтамабілі Mercedes-Benz C320 з літоўскімі нумарамі. У Літве ён знаходзіўся па часовым відзе на жыхарства.
Мужчына прад’явіў літоўскім памежнікам вадзіцельскае пасведчанне, якое аказалася падробленым.
Беларуса аштрафавалі на 3000 еўра за кіраванне аўтамабілем без правоў. Таксама ў дачыненні да яго распачата дасудовае расследаванне па факце выкарыстання падробленага дакумента. Мужчыну затрымалі. Па яго просьбе аўтамабіль перадалі грамадзяніну Латвіі з сапраўднымі правамі.