Виталий С. в зале суда. Скриншот видео
Грамадзянін Беларусі Віталь С. атрымаў 3,5 года пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў падрыхтоўцы да дыверсіі ў інтарэсах замежнай разведкі. Прысуд вынес Акруговы суд у Любліне, паведамляе Radio Lublin.
Згодна з абвінавачаннем, 28-гадовы беларус па даручэнні неўстаноўленай асобы рыхтаваў дыверсію ў Хэлме — падпал склада. Ён зняў на відэа аб’ект і перадаў яго неўстаноўленай асобе, за што атрымаў узнагароджанне ў крыптавалюце ў памеры каля 1500 злотых (490 долараў).
Мужчына пагадзіўся з пакараннем. Суд таксама пастанавіў аштрафаваць яго на 1500 злотых і пазбавіць грамадзянскіх правоў тэрмінам на 9 гадоў.
Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) затрымалі беларуса ў Варшаве 13 жніўня 2025 года. Да суда ён знаходзіўся пад вартай.