Фото: nadbuzanski.strazgraniczna.pl
Грамадзяніна Беларусі выдварылі з Польшчы і на восем гадоў забаранілі ўезд у Шэнгенскую зону. Ён кіраваў гарадскім аўтобусам у стане алкагольнага ап’янення.
Супрацоўнікі польскай памежнай службы праверылі законнасць знаходжання 49-гадовага беларуса ў горадзе Замосць (Люблінскае ваяводства) і прызналі, што яго далейшае знаходжанне ў Польшчы ўяўляе пагрозу бяспецы і грамадскаму парадку.
Польская нацыянальная віза мужчыны была ануляваная. Яго даставілі ў пункт пропуску пад канвоем, паведамляе Надбужанскі аддзел памежнай службы Польшчы.