Беларусь знізіла цэны на некаторыя сыры для Расіі

Мінсельгасхарч пастановай №41 ад 6 мая перагледзеў некаторыя мінімальныя экспартныя цэны на малочную прадукцыю. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з 7 мая.

Мінімальная цана на малако і вяршкі, згушчаныя або з даданнем цукру ці іншых падсалоджвальных рэчываў, у парашку, гранулах або ў іншых цвёрдых відах, з утрыманнем тлушчу не больш за 1,5% павышана на 0,2 долара для ўсіх рынкаў, акрамя расійскага. Цяпер дадзеныя прадукты павінны экспартавацца па цане не ніжэй за 2,8 долара за кілаграм.

Мінсельгасхарч таксама знізіў цэны на нятлустыя і абястлушчаныя сыры для плаўлення для расійскага рынку. Цяпер яны павінны пастаўляцца не танней, чым па 295 расійскіх рублёў за кілаграм. Цана зніжана на 50 расійскіх рублёў.

Астатнія цэны на мясную і малочную прадукцыю, якія рэгулююцца Мінсельгасхарчам, не змяняліся.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!