Беларусь закупіла расійскага малака на 2,5 млн долараў

Беларусь уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых імпарцёраў расійскага ўпакаванага малака і вяршкоў. Адпаведныя даныя апублікаваў цэнтр “Аграэкспарт” расійскага Мінсельгаса.

Усяго ў студзені-жніўні Расія вывезла больш за 24 тыс. т упакаванага малака і вяршкоў на суму каля 35 млн долараў.

Асноўным пакупніком стаў Казахстан, куды было адпраўлена прадукцыі на 15,5 млн долараў. Беларусь займае чацвёртае месца ў рэйтынгу імпарцёраў расійскага ўпакаванага малака і вяршкоў з сумай паставак больш за 2,5 млн долараў.

Адзначаецца, што ўпакаванае малако і вяршкі сёлета з РФ пастаўляліся больш як у 70 краін.