Фото: pixabay.com
У верасні 2026 года Польшча паставіла ў Беларусь 1675 тон груш — каля 84% усяго экспарту гэтых фруктаў за межы Еўрасаюза. Такія даныя прыводзіць выданне sad24.pl са спасылкай на Дзяржаўную інспекцыю аховы раслін і насенняводства Польшчы.
Усяго за месяц на рынкі па-за ЕС адправілі 2002 тоны груш. Акрамя Беларусі, пакупнікамі сталі Казахстан — 156 тон, Украіна — 149 тон, Лівія — 20 тон, Манголія — 1,5 тоны і Нарвегія — 130 кг.
У параўнанні з вераснем 2025 года экспарт за межы ЕС скараціўся прыкладна на 19%: годам раней ён складаў 2485 тон. У верасні 2024 года гэты паказчык дасягаў 3058 тон, у 2023-м — 5606 тон.
Даныя аб агульным экспарце польскіх груш, уключаючы пастаўкі ўнутры Еўрасаюза, за верасень 2026 года пакуль адсутнічаюць. У верасні мінулага года ён складаў 5466 тон супраць 8200 тон у 2024-м і 10 499 тон у 2022-м.
Беларусь застаецца найбуйнейшым пакупніком груш з Польшчы. У зыходнай публікацыі адзначаецца, што рост польскай вытворчасці можа спрыяць пашырэнню геаграфіі паставак, аднак беларускі рынак яшчэ доўга будзе захоўваць ключавое значэнне.