Беларусь увяла забарону на ўвоз некаторых тавараў з Латвіі

Урад Беларусі ўвёў забарону на ўвоз асобных тавараў з Латвіі.

«Такое рашэнне прынята ў сувязі з захаваннем латвійскім бокам неканструктыўных падыходаў і недружалюбнай рыторыкі ў адносінах з Беларуссю», – паведамляе прэс-служба ўрада.

Пад забарону трапляюць рыбныя кансервы і розныя віды прамысловых вырабаў.

Нагадаем, што з 2021 года ўжо дзейнічае забарона на ўвоз асобных тавараў з «недружалюбных краін», да якіх адносіцца і Латвія.