Беларусь устанавіла экспартныя пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы

Урад Беларусі ўстанавіў экспартныя пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Устаноўлены наступныя тарыфы:

  • на звадкаваныя вуглевадародныя газы — 17,4 долара за тону,
  • на этан, бутан і ізабутан — 15,6 долара за тону.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. Яе дзеянне распаўсюджваецца на адносіны, якія ўзніклі з 1 кастрычніка 2026 года, паведамляе прэс-служба ўрада.

Апошні раз пошліны абнуляліся ў пачатку жніўня.