Беларус спрабаваў перасекчы польскую мяжу на грузавіку са змененым VIN-нумарам

Грамадзяніна Беларусі затрымалі на польска-беларускай мяжы. Ён спрабаваў выехаць з Польшчы на фуры з паўпрычэпам са змененым VIN-нумарам, паведамляе польская памежная служба.

38-гадовы кіроўца перасякаў мяжу ў Кукурыках. Памежнікі праверылі грузавік і выявілі, што ў VIN-нумар паўпрычэпа Schmitz былі ўнесены змены.

Пачата дасудовае расследаванне. Матэрыялы справы перададзены паліцыі ў Тэрэспалі. Транспартны сродак коштам 100 тысяч злотых (28,2 тысячы долараў) канфіскаваны.

Фота: nadbuzanski.strazgraniczna.pl
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!