Фото: пресс-служба правительства
Беларусь разглядае магчымасць будаўніцтва другой атамнай электрастанцыі ў 2045-2050 гадах. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч, выступаючы на Расійскім энергетычным тыдні, піша ТАСС.
«У далейшай перспектыве, калі ўжо зазіраць, 2045-2050 год, то разглядаецца пытанне, вывучаецца пытанне будаўніцтва другой атамнай электрастанцыі», – сказаў Каранкевіч.