Дмитрий Пиневич. Фото: Facebook посольства Беларуси в Азербайджане
Беларусь і Азербайджан плануюць у 2027 годзе пачаць сумеснае будаўніцтва аграгарадка ў Карабаху, цяпер працягваецца яго праектаванне. Пра гэта заявіў пасол Беларусі ў Азербайджане Дзмітрый Піневіч, які знаходзіцца ў складзе дэлегацыі замежнага дыпламатычнага корпуса, што наведвае Карабахскі рэгіён, піша Report.
Паводле слоў дыпламата, праект прадугледжвае не толькі аграгарадок, але і некалькі аграпрамысловых комплексаў.
“Мы завершым у 2027 годзе праектаванне аграгарадка разам з некаторымі аграпрамысловымі комплексамі. І калі ўсё будзе добра, то ў 2027 годзе плануем там пачынаць сумеснае будаўніцтва”, – сказаў ён.
Акрамя таго, у 2027 годзе ў Агдаме плануецца размясціць сумесную вытворчасць ліфтаў з удзелам беларускай кампаніі «Вертус».
Ідэя стварэння аграгарадка ў Карабаху на аснове беларускага досведу была агучана ў кастрычніку 2024 года. Тагачасны прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка паведамляў, што Азербайджан плануе пабудаваць аграгарадок, разлічаны на 420 сем’яў.