Фото: t.me/BelarusMFA
Беларусь перадала гуманітарную дапамогу Дзіцячай клінічнай бальніцы і Цэнтру дзіцячай кардыялогіі імя Уільяма Солера на Кубе. Цырымонія перадачы адбылася 5 лістапада, паведамілі ў МЗС Беларусі.
У мерапрыемстве прыняў удзел пасол Беларусі на Кубе Віталь Барчук. З кубінскага боку на цырымоніі прысутнічалі першы намеснік міністра аховы здароўя Таня Маргарыта Крус Эрнандэс і першы намеснік міністра знешняга гандлю і замежных інвестыцый, сустаршыня Беларуска-Кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Карлас Луіс Хорхе Мендэс.
Прадстаўнікі Кубы падзякавалі Беларусі за аказаную гуманітарную дапамогу, назваўшы яе “важным і своечасовым жэстам салідарнасці”.
Склад і аб’ём перададзенай дапамогі ў МЗС не паведамілі.