Фото: europolgaz.com.pl
Урад Беларусі павялічыў экспартныя пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе прэс-служба ўрада.
Тарыфы на звадкаваныя вуглевадародныя газы выраслі з 17,4 долара да 61,5 долара за тону, этан, бутан і ізабутан — з 15,6 долара да 55,3 долара за тону.
Пастанова распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 лістапада 2026 года.